Павел Севярынец быў з апалонікам на акцыі «Мы любім украінскі боршч»


У Менску прайшла дабрачынная акцыя «Мы любім украінскі боршч», галоўная мэта якой – сабраць і перадаць сродкі для ўкраінскіх параненых.

 

Боршч на акцыю згатавала беларуская рэжысёрка Вольга Нікалайчык. Яна заўважыла выданню krynitsa.info, што часам украінскім параненым, якіх зараз вельмі шмат, не стае элементарных аптэчак, сродкаў дзеля спынення крыві. Менавіта на гэта і скіруюць ахвяраванні.
Паводле Вольгі Нікалайчык, увесну на падобнай акцыі было сабрана каля $ 500, якія пайшлі на патрэбы параненых актывістаў Майдану. Сімвалічна, што першыя грошы, якія ахвяравалі на сённяшняй акцыі, – гэта расейскія рублі.
У акцыі ўзялі ўдзел былы старшыня Вярхоўнага савету Рэспублікі Беларусь Станіслаў Шушкевіч, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, праваабаронца Юлія Сцяпанава і інш. Адзін з лідараў БХД, былы палітвязень Павел Севярынец з апалонікам у руках частаваў гасцей наварыстым баршчом.
Раней расейская актывістка Надзея Талаконнікава заўважыла ў меню аднаго з рэстаранаў Масквы, што ўкраінскі боршч там значыцца як «суп з бурачнага кораня па-расейску, да якога падаецца смятана і кроп».

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў