Павел Латушка сустрэўся з Князем Манака і падарыў яму фотаздымак 1935 года


25 красавіка амбасадар Беларусі ў Францыі і па сумяшчальніцтву ў Княстве Манака Павел Латушка ўручыў вярыцельную грамату Князю Манака Альберу ІІ.

Прадстаўнік Манака і беларускі дыпламат абмеркавалі перспектывы эканамічнай супрацы.

Напрыканцы сустрэчы Павел Латушка падарыў Альберу ІІ фотаздымак Князя Манака Луі ІІ, зроблены ў 1935 годзе, падчас ягонага побыту ў Нясвіжы.

ЮВ, belsat.eu, паводле mfa.gov.by

Стужка навінаў