Паваленыя дрэвы, пашкоджаныя аўта і адключэнне электраэнергіі: наступствы непагадзі ў Беларусі


Дрэннае надвор’е захаваецца і сёння – чакаюцца моцны вецер і мяцеліца.

У Гомельскай вобласці парывісты вецер да 11 м/с і снегапады прывялі да калапсу. Паваленыя дрэвы пашкодзілі 13 аўтамабіляў.

У Светлагорскім і Веткаўскім раёнах ратавальнікі выцягнулі са снежных заносаў два аўтобусы, у якіх знаходзіліся 40 чалавек, паведамляе прэс-служба МНС.

Агулам 4 лютага без электрычнасці заставаліся 322 населеныя пункты па ўсёй краіне. Аварыйныя брыгады аператыўна выпраўлялі адключэнні электраэнергіі.

 

Лодочник в снегах.#гомель #зима #парк

Post udostępniony przez Олег Бисюк (@olbis658)

ДР belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары