Павал Казарын: «Пасля анексіі Крыму сам факт працы ў Маскве быў знакам салідарнасці з агрэсарам»


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/M8w1yv0123o?t=5m48s”][vc_column_text]Украінскі журналіст падзяліўся з «Белсатам» сваймі ўспамінамі пра анексію крымскага паўвостраву.

– Два гады таму падчас мітынгу ў Сімферопалі стала зразумела, што Масква не ў стане правесці аперацыю для змены суверэнітэту рукамі сепаратыстаў, і тады ў ноч на 27 лютага быў задзейнічаны спецназ.

Пасля анексіі сам факт працы ў Маскве быў для мяне знакам салідарнасці з агрэсіяй. Я вярнуўся ў Крым, дзе жылі мае бацькі, і некалькі месяцаў пісаў пра ўзброеную змену сцягаў на паўвостраве. Пазней стала зразумела, што прастора, дзе ты можаш не кантактаваць з расейскім «дзяржаўным левіяфанам», становіцца ўсё больш абмежаваная. Давялося сабраць рэчы і зʼехаць у Кіеў следам за маймі шматлікімі сябрамі.

 – Літаральна на днях зʼявілася скандальная стэнаграма, дзе Рада бяспекі Украіны прымае рашэнне «здаць» Крым. Чаму было прынятае такое рашэнне?

 – Ва Украіне ёсць такая канспіралагічная тэорыя, што гэтая стэнаграма зʼявілася не выпадкова, а менавіта каб паказаць, хто кім ёсць ва ўкраінскай палітыцы. Напрыклад, Юлія Цімашэнка казала, што яна выступала за адпор расейскай агрэсіі ў Крыму, а з апублікаванай стэнаграмы вынікае, што тады яна не была ястрабам, а, хутчэй галубкаю, заклікаючы да мірнага развязання канфлікту.

Цяпер ва Украіне спрачаюцца ці трэба было ўводзіць вайсковы стан. І тут варта разумець, што апошнія 15 гадоў Расея шмат інвеставала ў сваё войска. Украіна пасля развалу СССР жыла ілюзіямі, што нас абараняе Будапешцкі мемарандум, дамова з Масквой аб супрацы і сяброўстве, і ніхто ўсурʼёз не думаў, што такое можа здарыцца.

Калі б нам у 2013-м годзе сказалі, што Расея анексуе Крым, захопіць палову Данбасу і сабʼе малаазійскі «Боінг» з галандскімі пасажырамі на борце, то мы б не паверылі. А нават калі б і паверылі, то пасля пасля прагнозу пра тое, што былы грузінскі прэзідэнт стане губернатарам Адэскай вобласці – мы б даклад пакруцілі пальцам каля сківіцы. Да сённяшняй рэчаіснасці ніхто не быў гатовы – ні Украіна, ні Беларусь, Захад.

 – На «Еўрабачанні» Украіну будзерэпрэзентоўваць спявачка крымскататарскага паходжання Джамала з песняй «1944». На вашую думку, ці можна назваць гэта палітычным маніфестам?

– Я думаю, што ўсё больш складана. Дарэчы, крымскія татары цяпер у складанай сітуацыі. У Крыме заўсёды былі моцныя прасавецкія настроі, а крымскія татары паводле сваёй прыродзе не савецкія людзі. І не маглі імі быць праз траўму дэпартацыі ў 1944 годзе праз 9 дзён пасля вызвалення паўвостраву ад нямецкіх войскаў. Усіх татараў пагрузілі ў вагоны ды адправілі ў Цэнтральную Азію і не дазвалялі вярнуцца да 80-х гадоў. Сёння расейскія спецслужбы займаюцца прэсінгам крымскіх татараў, і Джамала, як дачка свайго народу, не можа не быць шчыраю. Гэта песня для яе – праява шчырасці.

belsat.eu

Стужка навінаў