Паўночная Карэя запусціла новую балістычную ракету


Раніцай у нядзелю Паўночная Карэя запусціла балістычную ракету невядомага тыпу са свайго заходняга ўзбярэжжа, нягледзячы на заклікі ЗША і Паўдзеннай Карэі прыпыніць іспыты ядравай зброі і прыйсці да дыялогу.

Ракета праляцела 700 кіламетраў і дасягнула вышыні 2000 кіламетраў, як паведамляюць афіцыйныя крыніцы ў Паўдзённай Карэі і Японіі. Гэтыя паказчыкі вышэй і даўжэй адлегласцяў, што дасягнула папярэдняя ракета, якую Паўночная Карэя запусціла ў лютым гэтага году з таго ж месца.

Японскія ўлады кажуць, што ракета праляцела каля 30 хвілінаў і ўпала ў Японскім моры паміж берагам Паўночнай Карэі і Японіі.

Адміністрацыя амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа паведаміла, што ракета ўпала бліжэй да ўзбярэжжа Расеі, чым Японіі. Згодна з іх дадзенымі, месца падзення ракеты зарэгістравана ў 96 кіламетрах ад Уладзівастока.

Міністэрства абароны Расейскай Федэрацыі паведаміла, што небяспекі для Расеі гэты запуск не меў і ўсе службы паветранай аховы працуюць у штатным рэжыме.

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў