Паўночная Карэя выпусціла ракету ў бок Японіі


На Далёкім Усходзе – абвастрэнне напружанасці.

Паўночная Карэя выпусціла ў бок Японіі ракету, якая праляцела над Краінай, дзе ўзыходзіць Сонца, і прызямлілася ў водах паўночнага рэгіёну Хакайда раніцай аўторка (паводле мясцовага часу).

Reuters падае, што тэставанне КНДР ракеты сярэдняй далёкасці Hwasong 12 – адказ на супольныя штогадовыя манеўры войскаў ЗША і Паўднёвай Карэі.

Гэтым летам Паўночная Карэя заяўляла пра намер запусціць ракеты ў бок выспы Гуам у Ціхім акіяне пасля пагрозаў прэзідэнта ЗША Доналда Трампа Пхеньяну.

ДД

Стужка навінаў