Паўночная Карэя правяла новыя ракетныя выпрабаванні


Раніцай Пхеньян запусціў тры балістычныя ракеты малой далёкасці, якія праляцелі каля двухсот пяцідзесяці кіламетраў у бок Японіі. У Токіа заявілі, што выпрабаванні не ствараюць пагрозы для бяспекі краіны. Гэтак жа на старт ракетаў адрэагавалі і ў ЗША і Расеі.

Нядаўна паўночнакарэйскія вайскоўцы адпрацоўвалі ўмоўны захоп выспаў Пэнґ-Ньёнг і Ёнпхёнг, якія належаць Паўднёвай Карэі і месцяцца на лініі размежавання з Паўночнай Карэяй. У КНДР не згодныя з такім размежаваннем.

Сітуацыя на Карэйскай паўвыспе абвастрылася пасля абмену рэзкімі заявамі паміж лідарамі КНДР і ЗША. Пасля абяцанняў Пхеньяну запусціць балістычныя ракеты ў раён Гуаму, дзе размешчаныя амерыканская вайсковыя базы, Доналд Трамп прыгразіў, што «з Паўночнай Карэяй адбудзецца тое, чаго яшчэ ніхто ніколі не бачыў».

У панядзелак распачаліся супольныя вучэнні ЗША і Паўднёвай Карэі. Пхеньян разглядае іх як рэпетыцыю збройнага канфлікту.

belsat.eu

Стужка навінаў