Паўночная Карэя абяцае «адным ударам» затапіць амерыканскі авіяносец


Авіяносец «Carl Vinson»

Рабочая партыя КНДР параўнала амерыканскі авіяносец з «грубай жывёлінай» і заявіла, што ўдар па ім можа стаць «рэальным прыкладам моцы» узброеных сілаў Паўночнай Карэі. Пхеньян такса заявіў, што знішчыць авіяносец «адным ударам», піша «Reuters», спасылаючыся на паўночнакарэйскае выданне «Rodong Sinmun».

23 красавіка ЗША і Японія пачалі сумесныя вучэнні недалёка ад берагоў Карэйскага паўвостраву, паведамляе японскае выданне «Yomiuri Shimbun».

Такім чынам вайсковыя саюзнікі спрабуюць аказаць ціску на Паўночную Карэю, якая вядзе актыўныя выпрабаванні балістычных ракетаў.

Амерыканскі авіяносец «Carl Vinson», які збіраецца затапіць Пхеньян, разам з некалькімі баявымі караблямі Японіі знаходзіцца ў складзе амерыканскай ударнай групы, якая накіроўваецца да Карэйскага паўвостраву.

Нагадаем, што 14 красавіка амерыканскі тэлеканал NBC са спасылкай на крыніцу ў амерыканскай выведцы паведаміў, што ЗША гатовыя нанесці прэвентыўны ўдар па Паўночнай Карэі, каб перадухіліць чарговае выпрабаванне ядравай зброі Пхеньянам.

ЮВ, belsat.eu, паводле reuters.com

Глядзі таксама
Каментары