Паўлу Севярынцу далі 50 базавых штрафу за беларускі сцяг ля Акрэсціна


Бел-чырвона-белы сцяг перад ізалятарам на Акрэсціна

Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі пакаралі штрафам.

Пра гэта Павел Севярынец напісаў у сваім «Фэйсбуку»:

«50 базавых за БЧБ на Акрэсціна. Маскоўскі суд. Беззаконне – і смех, і грэх. Але – на волі. То дзякуй усім, хто маліўся».

Суд адбываўся нібыта за парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавага мерапрыемства. Да такога мерапрыемства аднеслі сустрэчу 30 сакавіка тых, хто выходзіў пасля содняў з Акрэсціна. Падчас сустрэчы быў разгорнуты бел-чырвона-белы сцяг.

НМ, belsat.eu, фотаздымак з «Фэйсбуку» Дзяніса Садоўскага

Стужка навінаў