Паўленскага адправілі ў псіхіятрычны стацыянар


Мастака-акцыяніста, якога затрымалі за падпал парыжскага аддзялення Банку Францыі, змясцілі ў псіхіятрычны стацыянар французскай паліцыі.

Рашэнне было прынятае па выніках «назірання за ягонымі паводзінамі», паведамляе выданне «Le Figaro».

Партнёрка Пятра Паўленскага знаходзіцца пад вартаю. Яе затрымалі ў межах расследавання аб падпале.

У 2015 годзе Паўленскі падпаліў дзверы ФСБ у Маскве.

У Расеі на мастака заведзеная крымінальная справа. У 2016 годзе Паўленскі выехаў праз Беларусь ва Украіну, а адтуль у Францыю.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў