Пацярпелы ў менскім тэракце: Следства і суд фактычна сфальсіфікаваныя

video

З нагоды гадавіны тэракту ў менскім метро, «Белсат» паразмаўляў з адным з пацярпелых Савелам Сакіянам.

– Да мемарыялу «Рака памяці» людзі нясуць кветкі. Там жа можна пабачыць ганаровую варту. Аднак афіцыйна больш мерапрыемстваў да гадавіны не запланавана. На вашую думку, ці варта падкрэсліць гэтую падзею, у тым ліку і на дзяржаўным узроўні?

– У гэта дзень канешне хацелася б бачыць першы твар беларускай дзяржавы, які за ўвесь гэты час ні разу не наведаў гэтага месца. Затое наколькі я ведаю, калі ён быў у Штатах, то паспеў наведаць мемарыял, загінулых 11 верасня.

– Літаральна праз дзень пасля выбуху знайшлі арганізатараў тэракту. Ці сапраўды на вашую думку Зміцер Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў вінаватыя ў арганізацыі тэракту?

– Я і пяць гадоў таму казаў і цяпер кажу, што доступу да матэрыялаў справы не было. Фактычна ўтойвалі. Я лічу, што следства і суд фактычна сфальсіфікаваныя. І для гэтых сцвярджэнняў ёсць падставы. Я гатовы адказаць перад кожным шчырым судом, што следства было праведзена не поўнасцю. Суд праігнараваў некаторыя доказы, якія праліваюць святло на злачынства. У мяне цяпер ёсць доказы, копіі матэрыялаў справы, якія праліваюць святло на злачынства. І я гатовы іх прадставіць.

– Што гэта за матэрыялы?

– Гэта паказанні тых жа абвінавачаных. У нас таксама ёсць пратаколы следства. Некаторую частку нам прадставіў Сяргей Сацук (галоўны рэдактар «Ежедневника» – заўв. belsat.eu). Ён нам прадставіў і відэаматэрыялы з камераў назірання, на каторых бачна як перамяшчаецца меркаваны злачынца, а таксама тыя, хто каардынаваў ягоныя дзеянні. Іх было дзве асобы. І гэта не тыя людзі, якіх нам паказвалі па тэлебачанню альбо ў інтэрнэце.

Больш глядзіце ў відэа вышэй.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары