#ПатрыётНеЗлачынца: дасылайце лісты падтрымкі затрыманым па справе Белага легіёну


У інтэрнэце заклікаюць да салідарнасці з затрыманымі па справе «аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў».

«Ход справы невядомы ні сваякам, ні журналістам, бо Камітэт дзяржбяспекі ўтойвае ад грамадскасці ўсю інфармацыю пра следства. Далёка не ўсе зняволеныя патрыёты атрымліваюць лісты ад сваіх сем’яў і знаёмых, ёсць інфармацыя, што толькі частка вестачак даходзіць да адрасатаў. Яны не ведаюць, што мы ўсе хвалюемся, верым і ганарымся імі», – напісала ў сваім Facebook Ніна Шыдлоўская.

Што можа зрабіць кожны:

– даслаць паштоўку ці ліст са словамі падтрымкі;

– пералічыць грошы на рахункі дапамогі.

Для тых, хто ў СІЗА КДБ: 220050, г. Мінск, глаўпаштапт, а/я 8, Прозвішча, імя, імя па бацьку цалкам.

Для тых, зто ў СІЗА-1: 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2. Прозвішча, імя, імя па бацьку цалкам.

Поўны спіс з імёнамі тут.

Дапамога ўнутры Беларусі:

Сродкі ў толькі ў BYN – на картку Беларусбанка 4255190182607666 (тэрмін да 07/19, карыстальнік Nina Shydlouskaya).

Акцыя салідарнасці з затрыманымі па справе Белага легіёну запланаваная на пятніцу 7 красавіка каля СІЗА КДБ.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў