Патрыятызм ад галавы да рук. Як «Modum» пашырае беларускамоўныя гарызонты


Дакрануцца рукою да беларускай мовы і арнаменту цяпер можна ў літаральным сэнсе.

Беларуская касметычная кампанія «Modum» (вядомая між іншага вырабам пасты «32 жамчужыны») выпусціла лінейку сродкаў па дагляду за скурай пад назваю «Аsoba».[/vc_column_text][vc_single_image image=”125786″ img_size=”large”][vc_column_text]Першы прадукт – крэм для рук «Файны» – ужо трапіў на паліцы крамаў. У перспектыве ж беларускамоўную касметыку плануецца прадаваць і за межамі Беларусі.

Беларускае як частка еўрапейскага

Распрацоўнікам дызайну выступіў кіраўнік студыі «Адліга» Анатоль Лазар, які кажа, што ідэя новай серыі і ейнага выгляду цалкам належала да самой кампаніі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”125794″ img_size=”large”][vc_column_text]Дызайн пакавання меў споўніць тры варункі: быць пазнавальным ды беларускім, трэндавым і даваць магчымасць для прэзентацыі прадукту за мяжою.

«Не было задачы выпусціць адназначна тутэйшы прадукт. Задача была спалучыць традыцыйныя пазнавальныя вобразы з агульнаеўрапейскімі. Таму і выйшла «беларуская вышыванка з брытанскім сцягам», – тлумачыць Лазар канцэпцыю дызайну.

Мэтавай аўдыторыяй, на якую скіраваны прадукт, гэта – адукаваная моладзь.

«Мы падтрымліваем сучасныя тэндэнцыі да самаўдасканалення, самаадукацыі, больш пільнаму догляду за сабой, за сваім вонкавым выглядам, сваёй скурай. ASOBA – гэта пасыл да пастаяннага развіцця, да прагі не марнаваць час, быць лепшым чым зараз», – адзначаюць маркетолагі кампаніі «Modum».

І дадаюць, што дызайн упакоўкі выдатна дэманструе, як замежнае еўрапейскае і нашае беларускае выдатна дастасоўваюцца адзін да аднаго.

Ці ёсць альтэрнатыва?

Са словаў кіраўніка «Адлігі», у такіх прамысловых маштабах выпадкаў ужывання беларускай мовы ў касметыцы ён не бачыў.

«Больш за тое, у некаторых маіх сяброў былі сумневы, што «крэм для скуры твару» можа выклікаць насцярогу, бо для некаторых гэта вельмі нязвыклая фраза. Тым не менш, гэта яшчэ адна нагода аддаць належнае «Modum’у», які выступае першапраходцам у гэтай галіне», – падсумоўвае Анатоль Лазар.

І сапраўды, беларускамоўная прапанова ў касметычнай галіне надзвычай скупая. Парадаваць сваё цела ды вока можна, бадай, толькі мылам ручнога вырабу ўжо досыць вядомай фірмы «Karali», якая ў якасці галоўнага сэнсу існавання сваіх прадуктаў акрэслівае распаўсюд ведаў пра беларускую мову і гісторыю, а таксама развіццё пачуцця гонару беларусаў за сваё.

А ганарыцца ў гэтым выпадку сапраўды ёсць чым: мыла робіцца невялікімі партыямі ўручную па даставе натуральных алеяў, а кожны гатунак мае прыгожую беларускую назву. Набыць яго можна на старонцы фірмы karali.by і ў крамах «КРАВТ».

Воля Жарнасек, belsat.eu

Стужка навінаў