Патрыятычная фотасесія Міс Расеі выклікала скандал


Расейскія актывісты прапануюць пакараць прыгажуню папраўчымі работамі за здзек над сімволікай Расейскай Федэрацыі.

Фотасесія Міс Расеі-2015 Сафіі Нікітчук для часопісу «Стольнік» выклікала бурнае абмеркаванне ў сацсетках праз выкарыстання сцяга Расеі замест сукенкі.

Грамадскія актывісты Екацярынбургу пайшлі далей і звярнуліся ў пракуратуру Свярдлоўскай вобласці з просьбай разгледзець законнасць выкарыстання расейскага трыкалору для фотасесіі Нікітчук, піша мясцовае выданне ekb-room.ru.

Агульнарасейскі народны фронт прапануе пакараць прыгажуню папраўчымі работамі за здзек над сімволікай Расейскай Федэрацыі, падае korrespondent.net.

У пракуратуры Свярдлоўскай вобласці агенцтву ТАСС паведамілі: «Калі зварот паступіць, то ён будзе разгледжаны ва ўстаноўленыя законам тэрміны».

Часопіс са скандальным здымкам мае з’явіцца ў продажы 7 траўня. Магчыма, праз скандал партыя будзе адкліканая і вокладку друкаванага выдання ўпрыгожыць фота гэтай жа мадэлі ў іншай сукенцы.

МЯ, паводле ekb-room.ru, korrespondent.net, tass.ru

Глядзі таксама
Каментары