Патрыярх Маскоўскі блаславіў Беларускую Народную Рэспубліку


Адбылося гэта амаль 100 таму. У архівах захаваўся афіцыйны ліст Патрыярха Маскоўскага Ціхана да ўраду БНР, нагадвае афіцыйная старонка Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

У студзені 1921 года ўрад БНР завярнуўся да Патрыярха Ціхана з просьбаю пашырыць выкарыстанне беларускай мовы падчас богаслужэнняў.

Беларускамоўную версію адказу апублікавалі ў газеце «Беларускі звон» у ліпені 1922 года. Газета выдавалася ў Вільні.


Ціхан – першы Патрыярх РПЦ пасля аднаўлення патрыяршаства, якое адбылося пасля падзення расейскай манархіі. У 1981 годзе Ціхан прылічаны да святых РПЦ у замежжы.

Патрыярх Ціхан

25 сакавіка Беларусь святкуе стагоддзе Беларускай Народнай Рэспублікі. А 13 гадзіне каля Опернага тэатра ў Менску пачнецца санкцыянаваны ўладамі святочны канцэрт. Свой удзел ім пацвердзілі гурты Amaroka, Dzieciuki, Крама і Пётр Клюеў. Таксама чакаецца выступ гуртоў Akute, Neuro Dubel і J:Морс. Дакладная праграма мерапрыемства неўзабаве з’явіцца на афіцыйным сайце свята.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары