Патрыярх Кірыла распавёў пра маральную катастрофу ў «багатым амерыкана-еўрапейскім свеце»


Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыла ахарактарызаваў як катастрофу адыход Захаду ад хрысціянскіх маральных каштоўнасцяў.

«Мы ведаем, якія велізарныя сілы сёння ўжываюцца дзеля таго, каб у першую чаргу хрысціянаў адарваць ад аўтэнтычнага разумення Боскага маральнага закону. І мы ведаем, якая катастрофа адбываецца ў Заходняй Еўропе і наагул у багатым амерыкана-еўрапейскім свеце», – сказаў патрыярх.

Паводле яго, шмат якія хрысціяне на Захадзе забываюць пра свае карані, пераасэнсоўваюць асновы маральнасці, «апраўдваюць грэх не толькі ў сваёй суполцы, але і падтрымліваюць грахоўныя законы, якімі апраўдваецца грэх».

Ён адзначыў, што «нічога такога» не адбываецца ў Расеі, бо як праваслаўныя, гэтак і мусульмане «не гатовыя жыць паводле законаў, якія разыходзяцца з воляй Божай і з Божым маральным законам».

«Гэта нашая аснова, таму ў нас ёсць падмурак для пабудовы супольнага жыцця», – сказаў на заканчэнне патрыярх.

Раней патрыярх Кірыл заклікаў абараніць праваслаўе ад «глабальнай ерасі чалавекапаклонства». Паводле патрыярха, універсальным крытэрыем ісціны ў наш час стаў чалавек і ягоныя правы. Праз гэта, на думку Кірылы, «пачалося рэвалюцыйнае выгнанне Бога з чалавечага жыцця, з жыцця грамадства».

Паводле афіцыйных звестак, у Расеі штогод робяць больш за 1 млн абортаў, што Праваслаўная царква лічыць грахом. Прыблізна 5 млн чалавек – гэта алкаголікі. Па стане на пачатак 2011 года, у Расеі налічвалася больш як 2,5 млн наркаманаў. Расея фактычна распачала вайну на Данбасе, падчас якой загінула больш як 9 тыс. чалавек, а больш за 21 тыс. былі параненыя.

МЯ, паводле interfax.ru

Стужка навінаў