Патрыярх Кірыл спадзяецца на захаванне адзінства праваслаўнай царквы


Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл разлічвае, што Праваслаўная царква здолее пераадолець крызіс і захавае сваё адзінства. 15 кастрычніка ў Менску мае адбыцца сінод Беларускай праваслаўнай царквы, падчас якога святары разгледзяць пытанне ў справе аўтакефаліі Украінскай праваслаўнай царквы.

Для ўдзелу ў Сінодзе патрыярх Кірыл наведаў нашу краіну.

«Я спадзяюся, што Праваслаўная царква знойдзе ў сабе сілы пераадолець тыя крызісныя з’явы, якія існуюць, і захавае сваё адзінства», – сказаў патрыярх журналістам у Менску.

Паводле яго слоў, на пасяджэнні святога сінода Расейскай праваслаўнай царквы «неабходна будзе вырашыць вельмі шмат важных пытанняў, у тым ліку і адрэагаваць на тое, што сёння адбываецца ў сямʼі праваслаўных цэркваў, і на тую сітуацыю, якая складваецца ва Украіне».

Агулам Беларуская праваслаўная царква ва ўсім падтрымала пазіцыю патрыярха Расейскай праваслаўнай царквы.

«У панядзелак у Менску запланавана пасяджэнне Святога Сінода РПЦ і вышэйшы выканаўчы орган РПЦ дасць належную ацэнку падзеям. Адказ будзе самым рашучым і жорсткім, ён будзе адэкватны той сітуацыі, якая склалася», – адзначыў сакратар па Міжправаслаўных адносінам аддзелу вонкавых царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату протаіерэй Ігар Якімчук.

Аб’ектыў
Украінскі досвед царкоўнай незалежнасці можа мець ланцуговую рэакцыю
2018.10.12 21:50

СК, belsat.eu

Стужка навінаў