Патройны наезд. Мужчыну збіла аўта, потым пераехалі яшчэ дзве машыны


Паводле Гарадзенскай ДАІ, мужчына быў нецвярозы ды ішоў па цёмнай дарозе без флікераў. Ён трапіў пад «Джып», ад удару цела адкінула на сустрэчную паласу.

Трагічнае здарэнне адбылося 24 снежня ў Горадні на праспекце Касманаўтаў. Паводле версіі ДАІ, мужчына рухаўся па дарозе і быў нападпітку, бо адзначаў перад гэтым свой юбілей. Спачатку яго збіў «Джып». Цела адкінула на сустрэчную паласу, мужчыну пераехалі яшчэ два аўты – «Фольксваген» і «Нісан».

Пацярпелы загінуў на месцы, праваахоўнікі распачалі крымінальную справу.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў