Патэнцыйныя інвестары ды рэзідэнты «Вялікага каменю» змогуць наведваць Беларусь без візаў


Указ кіраўніка краіны № 166 дазваляе патэнцыйным інвестарам і рэзідэнтам парку «Вялікі камень» наведваць нашую краіну без візаў.

Без візы яны змогуць знаходзіцца ў Беларусі да 180 дзён у каляндарным годзе. Адпаведны ўказ «Аб удасканальванні спецыяльнага прававога рэжыму Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» Аляксандр Лукашэнка падпісаў яшчэ 12 траўня, але інфармацыя пра гэта на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале з’явілася толькі ўчора.

«Асноўныя задачы дзейнасці індустрыяльнага парку – стварэнне новых працоўных месцаў, садзейнічанне сацыяльна-эканамічнаму развіццю рэгіёнаў ды экспартнаму патэнцыялу Рэспублікі Беларусь у цэлым», – адзначацца ў тэксце ўказу.

Расследаванне «Белсату» пра кітайскі тэхнапарк

Таксама там апісваюцца крытэры рэзідэнтаў індустрыяльнага парку, якія, сярод іншага павінныя ўкласці ў інвестыцыйны праект не менш за $ 5 млн, а ў выпадку навукова-даследчых і вопытных канструктарскіх працаў – не менш за $ 500 тыс.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў