Патанулі 14 дзяцей, затрымалі дарослых. Яны думалі пра выратаванне ўласнага жыцця – Следчы камітэт Расеі


Фота Ігар Падгорны/ТАСС

Паводле справы аб гібелі 14 дзяцей у выніку аварыі чоўна на Сямвозеры ў Пражынскім раёне Карэліі затрымалі чатырох асобаў. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэту Расеі Уладзімір Маркін.

«Гэта дырэктар кампаніі «Парк-гатэль Сямвозера» Алена Рашатова, ейны намеснік Вадзім Вінаградаў, а таксама інструктары Рэгіна Іванова і Людміла Васільева», – пералічыў ён.

З затрыманымі праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні, неўзабаве вырашыцца пытанне аб абранні для іх меры стрымання.

Усе ахвяры – выхаванцы лагера 2002-2004 гадоў нараджэння.

Маркін адзначыў, што ніхто з дарослых не прыклаў намаганняў для выратавання дзяцей.

Следчыя будуць высвятляць, чаму нягледзячы на папярэджанне сіноптыкаў і МНС пра шторм, група адправілася ў турпаход на лодках па возеры. Усяго на трох лодках знаходзіліся 47 дзяцей і чацвёра інструктараў. Дзве лодкі з-за непагадзі перакуліліся.

Цяпер прынятае рашэнне зачыніць лагер.

У Маскве і Карэліі 20 чэрвеня абвешчана жалоба па загінулых дзецях.

ДР, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары