Пасля выбуху ў кватэры гамяльчук прасіў ратунку праз вакно


Выбух адбыўся на кухні кватэры на 5-м паверсе дому № 18 па вуліцы Менскай. Фота – Progomel.by

Удзень 11 ліпеня ў адной з кватэраў у заходняй частцы Гомлю адбылася ўспышка газа-паветранай сумесі. Выбуховая хваля выбіла шыбы і вывернула раму акна.

Праз некаторы час пасля гэтага з вакна кватэры высунуўся мужчына, які пачаў крычаць мінакам, каб яго выратавалі.

На месца здарэння выехалі ратавальнікі. У памяшканні быў знойдзены пацярпелы, які быў шпіталізаваны.

Афіцыйная прадстаўніца Гомельскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных справах Ірына Украінец паведаміла Progomel.by, што ўспышка газа-паветранай сумесі адбылася без наступнага гарэння, што зменшыла шкоду.

ДД

Стужка навінаў