Пасля выбуху на «Горадня-Азот» літоўцы праверылі якасць вады ў Нёмне


У суседняй Літве сурʼёзна занепакоіліся пасля аварыі на беларускім прадпрыемстве.

Інцыдэнт на «Горадня-Азот», у выніку якога смяротна атруціліся два рабочыя, адбыўся 6 чэрвеня. У суседняй краіне звярнулі ўвагу на тое, што 6-9 чэрвеня быў вецер паўночна-заходняга кірунку, з-за чаго забруджванне з месца аварыі наўрад ці б трапіла ў паветраны басейн Літвы. Адсутнасць забруджання паветра пацвердзіла адна са станцыяў якасці паветра.

У той жа час інспектары Дэпартаменту аховы дзікай прыроды, даведаўшыся пра аварыю, даследавалі Нёман у месцы побач з беларускай мяжой.

Ля Друскенікаў узялі пробу вады, паўтарыўшы працэдуру 9 чэрвеня. Высветлілася, што якасць вады не змянілася: канцэнтрацыя азота амонія не павялічылася, як і агульнага амонія.

НМ, belsat.eu, паводле Delfi.lt

Стужка навінаў