Пасля тэрактаў у Парыжы французская паліцыя правяла больш за 1200 ператрусаў


Пасля тэрактаў 13 лістапада ў Парыжы сілавікі Францыі правялі больш за 1200 ператрусаў і затрымалі 165 чалавек, якіх падазраюць у дачыненні да злачынства.

Пра гэта расказаў міністр унутраных спраў Францыі Бэрнар Казнёў, перадае «Eurointegration.com.ua» са спасылкай на «Le Figaro».

Па словах міністра, пасля тэрактаў сілавікі правялі 1233 рэйды ў межах рэжыму надзвычайнага становішча, які быў уведзены адразу пасля тэрактаў.

Падчас гэтых рэйдаў былі затрыманыя 165 чалавек, 124 з іх апынуліся пад вартай. Таксама падчас рэйдаў было канфіскавана 230 адзінак зброі.

Паведамляецца таксама пра тое, што сярод іншых сёння быў праведзены рэйд у пасёлку Ар’еж, дзе жыве Аліўе Карэль на мянушку «белы эмір», вядомы як настаўнік французскіх мусульман-салафітаў.

У выніку тэрактаў у Парыжы 13 лістапада загінулі 130 чалавек. Больш за ўсё загінулых было ў канцэртнай зале «Батаклан».

МЯ, паводле eurointegration.com.ua

Стужка навінаў