Пасля сюжэту на «Белсаце» міліцыя пачала расследаванне смерці працоўнага ў Ганцавічах

video

Сюжэт праграмы «Маю права»

Кіроўца ганцавіцкага Раённага спажывецкага таварыства Аляксандр Шахрай загінуў на працоўным месцы ад удару токам мінулым летам, але амаль паўгода міліцыя адмаўлялася расследаваць смерць мужчыны.

За справу праваахоўнікі ўзяліся толькі, калі ўдава Таццяна Шахрай звярнулася да нашага тэлеканалу і ў незалежныя прафсаюзы.

У лістападзе ў праграме «Маю Права» выйшаў сюжэт, у якім распавядалася пра трагедыю ў сям’і Шахрай. Між іншым у выданні гаварылася пра тое, як прававы інспектар прафсаюзу РЭП па Берасцейскай вобласці Уладзімір Малей дапамог жанчыне напісаць скаргі на бяздзейнасць міліцыі і пракуратуры. Як стала вядома Belsat.eu, праз паўгода, 18 снежня пачалося расследаванне.

Ганцавіцкі РАУС распачаў крымінальную справа паводле арт. 428 Крымінальнага кодэксу Беларусі ў адносінах да неўсталяванай службовай асобы Ганцавіцкага райспажыўтаварыства, якая не выканала альбо неналежна выканала свае службовыя абавязкі, у выніку чаго пры падрыхтоўцы службовага аўта «ГАЗ-3309» электрычнасцю быў смяротна траўмаваны Аляксандр Шахрай. Мы працягнем сачыць за тым, чым скончыцца гэтая гісторыя.

Глядзіце таксама:

СА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары