Пасля спробы дзяржаўнага перавароту ў Турцыі затрымалі 6000 асобаў


Паводле міністэрства юстыцыі Турцыі акрамя 3000 затрыманых вайскоўцаў ужо выпісаныя ордэры на арышт 2700 суддзяў і пракурораў.

Праваахоўныя органы праводзяць рэйды па вайсковых гарнізонах краіны, дзе шукаюць прыхільнікаў перавароту.

У ноч на 16 ліпеня турэцкія вайскоўцы паспрабавалі здзейсніць дзяржпераварот. Яны вывелі на вуліцы Стамбулу і Анкары танкі ды іншую тэхніку, а таксама запусцілі авіяцыю. Пачаліся баявыя дзеянні, відавочцы паведамлялі аб перастрэлках. Пасля чаго прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган заклікаў сваіх прыхільнікаў выйсці на акцыю падтрымання. Тысячы чалавек сабраліся на плошчах у турэцкіх гарадах. Праз некалькі гадзінаў улады Турцыі паведамілі пра кантроль над сітуацыяй.

У выніку баявых дзеянняў загінулі 265 асобаў.

Фота: aa.com.tr

ЮВ, belsat.eu, паводле tvrain.ru, ‏@anadoluagency

Стужка навінаў