Пасля публікацыі пра дзедаўшчыну ў рэдакцыю «Газеты Слонімскай» прыйшла міліцыя


Міліцыя ў рэдакцыі газеты. Фота: Мікола Канановіч

Матэрыял рэгіянальнага выдання «Газета Слонімская» «В литовской армии нет дедовщины, там каждый день казармы моет уборщица..» аўтарства журналістаў Таццяны Плахетка, Мікіты Пастухова і Міколы Канановіча займеў нечаканы працяг: у першай палове дня 9 лістапада ў рэдакцыю завітаў участковы інспектар міліцыі Слонімскага РАУС Дзмітрый Кірыкаў, які папрасіў журналістаў даць тлумачэнні наконт гэтага артыкула.

Паводле міліцыянта, з вобласці прыйшоў загад правесці праверку па факце публікацыі матэрыялу на тэму дзедаўшчыны, «бо гэтая праблема цяпер на асобым кантролі».

Журналісты тлумачэнне далі, хаця герояў публікацыі і іх дадзеныя не выдалі, паведамляе baj.by.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары