Пасля публікацыі на Belsat.eu у Горадні знялі плакат з памылкаю


Нагадаем, што мясцовыя ўлады павесілі віншавальны плакат, дзе замест старой Горадні змясцілі фота Віцебску.

Фонам для віншавання з днём гораду, які прыпадае на верасень, стала вядомая каляровая фатаграфія 1912 году, зробленая вядомым у Расейскай імперыі майстрам Сяргеем Праскудзіным-Горскім. Сапраўды, абрысы мосту і берагоў нечым нагадваюць Нёман і Горадню пачатку ХХ стагоддзя, але на гэтым падабенствы заканчваюцца.[/vc_column_text][vc_single_image image=”274243″ img_size=”large”][vc_single_image image=”274247″ img_size=”large”][vc_single_image image=”274239″ img_size=”large”][vc_column_text]

Сёлета ў Менску з’явіліся плакаты, якія рэкламавалі віртуальны тур па музеях Беларусі. Плакат меў быць па-беларуску.

Аднак слова «Любіш» напісанае з мяккім знакам на канцы – так было б правільна па-расейску. Апроч таго, па-расейску напісанае і слова «сваю». Гэта ўжо не першы выпадак грубых памылак у надпісах па-беларуску ў плакатах, распрацаваных Міністэрствам культуры.

Пасля таго, як «Белсат» звярнуў увагу на няўдалыя плакаты, куратар праекту папрасіла прабачэння за білборды з памылкамі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”274256″ img_size=”large”][vc_column_text]ЮВ, АК, belsat.eu

Стужка навінаў