Пасля публікацыі Belsat.eu пра аварыю ў Астраўцы Літва выклікала амбасадара Беларусі


Амбасадару Беларусі ў Літве ўручылі ноту.

«Мы адразу ж, як атрымалі гэтую інфармацыю з нефармальных крыніцаў, сталі прымаць захады, а сёння выклікалі ў міністэрства амбасадара Беларусі, якому ўручылі ноту з патрабаваннем тлумачэнняў гэтага інцыдэнту ці аварыі», – заявіў у размове з журналістамі міністр замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус.

Раней Belsat.eu даведаўся ад рабочага адной з пінскіх арганізацыяў, што бярэ ўдзел у будаўніцтве электрастанцыі, пра абрынанне стойкі будучага будынку ядравага абслугоўвання. Гэта адбылася ў сярэдзіне красавіка, паведаміў рабочы. Паводле яго, гэты выпадак – не першы.

Прадстаўнікі АЭС зняпраўдзілі гэтую інфармацыю, назваўшы яе «поўнай бязглуздзіцай».

Амбасада Беларусі ў Вільні паведаміла агенцтву навінаў «BNS», што не мае ніякіх звестак пра інцыдэнт.

Аляксандр Кароль – амбасадар Беларусі ў Літве. Фота: lithuania.mfa.gov.by

НМ, belsat.eu, BNS

Глядзі таксама
Каментары