Пасля працяглае хваробы пайшоў з жыцця Яўген Прымакоў


Былы прэм’ер Расеі сканаў у маскоўскай больніцы на 86 годзе жыцця.

Вядомы палітычны дзеяч даўно сябраваў з Лукашэнкам. Кіраўнік дзяржавы неаднаразова падкрэсліваў, што «ў Беларусі Прымакова добра ведаюць і высока цэняць як дзяржаўнага дзеяча, энергічнага кіраўніка, таленавітага арганізатара ды паслядоўнага прыхільніка яднання беларускага і расейскага народаў».

Напрыканцы 2014 года стала вядома, што Прымакоў таксама займеў у Беларусі бізнес-інтарэс. Яго абралі старшынём савету дырэктараў прадстаўніцтва аднаго з найбуйнейшых расейскіх вайсковых холдынгаў канцэрну «Радыётэхнічныя і інфармацыйныя сістэмы».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў