Пасля паўзы ўзнаўляюцца гульні футбольнага першынства, сёння «Гомель» прымае менскае «Дынама»


Лідар чэмпіянату Беларусі пазмагаецца з камандай з берагоў Сожу.

Перапынак у чэмпіянаце краіны па футболе, выкліканы матчамі нацыянальных зборных, цягнуўся амаль два тыдні. Распачне праграму 21-га туру футбольнага першынства гульня паміж «Гомелем» ды менскім «Дынама».

Матч цікавы тым, што менскія «дынамаўцы» займаюць першае месца ў турнірнай табліцы, яны набралі 46 ачкоў – на 2 больш, чым салігорскі «Шахцёр» і на 4 больш, чым БАТЭ. У сваю чаргу «Гомель» – на 9-й пазіцыі ў табліцы.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары