Пасля няўдалых перамоваў у Менску на Данбасе пачалі страляць. Баевікі пайшлі ў наступ


У баях пад Данецкам паранена каля 25 украінскіх жаўнераў. Баевікі страляюць з «Градаў» і танкаў, паведамляе news.liga.net. Паводле Мінабароны Украіны, толькі 7.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Паводле інфармацыі hromadske.tv, баевікі страляюць у бок Марінкі і Краснагораўкі. Бой пачаўся а 4-й раніцы. На дадзены момант наступ спынены, піша ўкраінскі журналіст Раман Бачкала ў сваім «Facebook».

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

Цягам содняў прарасейскія баевікі абстралялі 4 блокпасты на марыупальскім накірунку. Узброеныя сілы ДНР адкрылі агонь па кантрольных пунктах «Гнутава», «Бярозавае», «Залатое» і «Маёрскае». У выніку чаго паранены адзін памежнік.

У Луганскай вобласці пад мінамётны агонь трапіў аўтамабіль ВАЗ-2107. Сямейная пара ехала палявой дарогай каля вёсак Капітанава і Новаахтырка. Ад мінных асколкаў загінуў 67-гадовы муж і яго 64-гадовая жонка. Месца абстрэлу – знаходзіцца ў 20 км ад Северскага Данца, па якім праходзіць лінія размежавання.

«Відавочна, мірных жыхароў расстраляла дыверсійна-выведчая група з тых, якія часам пранікаюць на тэрыторыю, што кантралюецца Украінай», – заявіў кіраўнік Луганскай абладміністрацыі Генадзь Маскаль.

Каардынатар групы «Інфармацыйны супраціў» Канстанцін Машавец у сваім «Facebook» паведаміў, што баевікі пайшлі ў наступ і пад Валнавахай.

Прэм’ер Украіны Арсеній Яцэнюк напісаў у сваім «Facebook»:

«Перад самітам Вялікай сямёркі РФ чарговы раз парушыла менскія дамоўленасці. Учора Расея наўмысна сарвала сустрэчу трохбаковай кантактнай групы, а сёння дала ўказанне сваім тэрарыстам пачынаць ваенную аперацыю. Гэта яшчэ адзін выклік для сусветнай супольнасці. На саміце Вялікай сямёркі міжнародная супольнасць павінна даць адэкватны адказ на расейскую агрэсію».

Нагадаем, што 2 чэрвеня ў Менску мелася адбыцца сустрэча кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе, аднак паседжанне было перанесена на пазнейшы тэрмін.

Падгрупы кантактнай групы «у канструктыўным рэчышчы» папрацавалі ў Менску. Пра гэта распавяла журналістам прадстаўніца АБСЕ Гайдзі Тальявіні. Паводле яе словаў, па некаторых пытаннях «дасягнулі кансэнсусу», але застаюцца і «вельмі складаныя пытанні». Даты наступных сустрэч у Менску пакуль не называюцца.

ЮВ, belsat.eu, паводле unian.net, hromadske.tv, news.liga.net

Стужка навінаў