Пасля «Маршу недармаедаў» – марш міліцыі (фота)


У Горадні міліцыянты загадзя адзначылі прафесійнае свята ўрачыстым маршам па цэнтральных вуліцах.

Працаўнікі і ветэраны Міністэрства ўнутраных справаў прайшліся па вуліцы Савецкай да будынку УУС Гарадзенскага аблвыканкаму. Шэсце міліцыі ўжо для гораду над Нёмнам стала традыцыйным. Сёння калону супрацоўнікаў МУС узначалілі кадэты.

Пасля шэсця лепшыя супрацоўнікі атрымалі ўзнагароды.

Беларуская міліцыя лічыць датай свайго ўзнікнення 4 сакавіка 1917 году. Сучасная беларуская міліцыя пераняла савецкую традыцыю, якая не мае аніякага дачынення да беларускай нацыянальнай гісторыі.

Слова «міліцыя» перакладаецца з лацінскай мовы, як «народнае апалчэнне». Адметна, што Беларусь – не адзіная краіна, дзе міліцыю не перайменавалі ў паліцыю на постсавецкай прасторы. Міліцыя яшчэ застаецца ў Кыргызстане, Таджыкістане, Узбекістане, у непрызнаным Прыднястроўі ды ў часткова прызнаных Паўднёвай Асеціі ды Абхазіі.


Глядзіце ўсе фота з параду міліцыі:

міліцыя, беларуская міліцыя, міліцыянт
міліцыя, беларуская міліцыя, міліцыянт
міліцыя, беларуская міліцыя, міліцыянт
міліцыя, беларуская міліцыя, міліцыянт
міліцыя, беларуская міліцыя, міліцыянт
міліцыя, беларуская міліцыя, міліцыянт
міліцыя, беларуская міліцыя, міліцыянт
міліцыя, беларуская міліцыя, міліцыянт

МД, belsat.eu

Стужка навінаў