Пасля карупцыйнага скандалу прэмʼер Кыргызстану падаў у адстаўку


Скандал з удзелам прэмʼер-міністра Тэміра Сарыева разгарэўся пасля праваярання тэндару на будаўніцтва дарогі.

Пра рашэнне сысці прэмʼер паведаміў на пазачарговым паседжанні Кабінету міністраў.

«Цяжкія чуткі парушаюць стабільнасць у грамадстве, я як прэмʼер-міністр падаю ў адстаўку», – заявіў Сарыеў на паседжанні кабміну.

Раней парламенцкая камісія прапанавала палаце ініцыяваць адстаўку Сарыева ў сувязі з парушэннямі, дапушчанымі пры правядзенні тэндару на будаўніцтва аўтадарогі на паўночным беразе возера Ісык-Куль.

Скандал у кабміне разгарэўся пасля апублікавання вынікаў працы камісіі для правярання правядзення тэндару на будаўніцтва аўтадарогі. Камісія прыйшла да высновы, што пры правядзенні тэндару, пераможцам якога стала кітайская карпарацыя дарогаў і мастоў «Лонг Хай» з гораду Цін-Даў.

Міністр транспарту і камунікацый Аргынбек Малабаеў абвінаваціў Сарыева у лабіяванні інтарэсаў «Лонг Хай». Прэмʼер, у сваю чаргу, запатрабаваў адстаўкі міністра транспарту і камунікацыяў. Ён адхіліў абвінавачанні Малабаева на свой адрас.

Сарыеў заняў крэсла кіраўніка Кабінету міністраў летась у траўні. Адстаўка прэмʼера, згодна з заканадаўствам Кыргызстану, азначае адстаўку ўсяго Кабінету міністраў.

НМ, belsat.eu, паводле BBC

Стужка навінаў