Пасля бойкі ў Магілёве расеец трапіў у шпіталь, дзе пачаў кідацца фекаліямі


Інцыдэнт здарыўся ўначы 16 ліпеня. 47-гадовага мужчыну з разбітым тварам з вуліцы забрала хуткая дапамога.

У прыёмным пакоі нецвярозы пацыент пачаў буяніць, зняў штаны і прадэманстраваў палавы орган. Лекары і міліцыянт спрабавалі яго супакоіць, аднак той яшчэ больш разышоўся і пачаў кідацца фекаліямі.

Пазней высветлілася, што мужчына – расеец і прыехаў у Менск да нявесты. Пара напярэдадні вяселля, якое мела адбыцца 18 ліпеня, вырашыла наведаць Магілёў, дзе жаніх выпіў лішняга і пабіўся.

У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства».

ДР belsat.eu паводле mogilevnews.by

Стужка навінаў