Пасля акцыі ў Менску затрыманы Максім Вінярскі, Павел Севярынец знайшоўся на Акрэсціна


Вінярскага затрымалі каля ягонага дому на вачох маці. Тэлефон Севярынца недасяжны.

Міліцыянты чакалі актывіста пасля заканчэння акцыі каля пад’езду. Пра гэта «Белсату» паведаміў грамадскі актывіст Леанід Кулакоў.

«Са мной звязалася маці Максіма. Яна кажа, што ейнага сына затрымалі а 17:50 людзі ў цывільным пад пад’ездам дому», – кажа Кулакоў.

Цяпер актывіст знаходзіцца ў РУУС Цэнтральнага раёну Менску.

Кулакоў дадаў, што спрабаваў звязацца з Паўлам Севярынцам, але ягоны нумар недасяжны.

«Імаверна, Севярынца таксама затрымалі», – лічыць актывіст. Знікненне Севярынца пацвярджае ягоны паплечнік Дзяніс Садоўскі.

Пазней актывіст напісаў, што Павел на Акрэсціна. 2 траўня яго будуць судзіць у судзе Цэнтральнага раёну Менску. Гадзіна паседжання пакуль невядомая.

 

Вінярскі і Севярынец былі аднымі з самых актыўных удзельнікаў першатравеньскай дэманстрацыі ў Менску.

ДД/ДР belsat.eu 

Стужка навінаў