Пасля «акцыі папярэджання» затрымалі Ніну Багінскую


Людзі ў цывільным пайшлі па слядох удзельнікаў акцыі.

Пасля заканчэння акцыі супраць вучэнняў «Захад», людзі ў цывільным, якія суправаджалі калону дэманстрантаў, затрымалі на прыпынку грамадскага транспарту каля сталічнае філармоніі спадарыню Ніну Багінскую, якая брала ўдзел у шэсці са сцягам у рукох.

Актывістку вывезлі ў невядомым напрамку на мікрааўтобусе.

Паводле Любові Лунёвай, «ціхары» пайшлі за ўдзельнікамі акцыі, якія пачалі разыходзіцца пасля яе завяршэння. Журналістка «Белсату» кажа, што імаверна, яны будуць затрымоўваць тых, хто ішоў у калоне са сцягамі і банерамі.

ДД

Стужка навінаў