Яе не было ў дзяржаўнай сетцы распаўсюду 11 гадоў.
Цягам апошніх 11 гадоў «Газета Слонімская» не мела магчымасці распаўсюджвацца праз кіёскі «Белсаюздруку». Набыць яе на Слонімшчыне, Зэльвеншчыне, Дзятлаўшчыне і Мастоўшчыне можна было толькі ў прыватных распаўсюджвальнікаў.
Радыё «Рацыя» падае, што жыхары Беларусі ўжо могуць свабодна набыць яе ў кіёсках. Акрамя «Газеты Слонімскай» у шапіках з’явіліся газеты «Новы час» (Менск), «Борисовские новости» (Барысаў) і «Intex-press» (Баранавічы).
Пытанне вяртання выдання ў шапікі падымаў на сустрэчы са старшынём Слонімскага райвыканкаму Алегам Таргонскім арганізатар акцыі недармаедаў Віктар Марчык.
ДД