Пасля адпрацоўкі маладыя педагогі яшчэ год будуць атрымліваць дадатковыя грошы


Настаўнікам, якія адпрацуюць два гады па размеркаванню, але застануцца працаваць у той жа ўстанове адукацыі, яшчэ год будуць даплачваць 31 рубель.

Узгаданая сума – гэта тарыфная стаўка першага разраду;

Даплаты прадугледжаны пастановай ураду ад 19 студзеня 2017 году № 48.

Маладыя настаўнікі будуць мець даплаты штомесяц. Канкрэтная сума даплаты будзе вылічвацца прапарцыянальна адпрацаванаму часу.

У Міністэрстве адукацыі ўпэўненыя, што такая мера дазволіць «замацаваць маладых спецыялістаў ва ўстановах адукацыі і не дапусціць зніжэння іх заробкаў».

ДР belsat.eu паводле belta.by

Стужка навінаў