Пасажырскі самалёт сутыкнуўся з птушкамі ў Расеі


Экіпажу ўдалося пасадзіць самалёт на адным рухавіку.

Уночы на суботу пасажырскі лайнер Ан-148, які ляцеў па рэйсе Пенза–Сочы, сутыкнуўся з чарадой птушак і пашкодзіў рухавік.

«Камандзір Ан-148 паведаміў аб сутыкненні з птушкамі падчас набору вышыні, а пазней – аб падазрэнні на адмову аднаго з рухавікоў. Паветранае судна неадкладна было накіравана на запасны аэрадром у Саратаве для вымушанай пасадкі», – распавялі дыспетчары.

Экіпажу ўдалося пасадзіць самалёт на адным працоўным рухавіку. З борта эвакуявалі амаль 80 пасажыраў. Тэхнікі наземных службаў прыступілі да агляду няспраўнага рухавіка і выявілі сляды сутыкнення з птушкамі.

«Выведзеныя з ладу лапаткі вентылятара, – цытуе тэхнікаў «Інтэрфакс». – Рухавік у такім стане непрацаздольны«.

Праз некаторы час пасажыры працягнулі палёт на запасным самалёце.

ДД

Стужка навінаў