Пасажыр легкавіка выпаў падчас развароту проста на дарогу! (Відэа)

video

У Лідзе на адным са скрыжаванняў падчас развароту пасажыр выпаў на праезджую частку. На шчасце, мужчына не пацярпеў. Таксама цэлая засталася бутэлька, якая выпала разам з небаракам.

Відэа са здарэннем апублікаваў жыхар Ліды. У апісанні ён пазначыў, што здарэнне адбылося 21 лістапада на скрыжаванні праспекту Перамогі ды вуліцы Замкавай.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары