Парыж зеўрае пустотамі. Як тэракты паўплывалі на жыццё сталіцы Францыі


Гатэлі і рэстараны пустыя, бізнес запалоханы – Парыж пад уздзеяннем тэрактаў.

«У тыдзень пасля атакаў абароты ўпалі на 50 %. Але гэта было чакана, гэта зразумела», – кажа прадстаўнік гатэлю «Bristol» у Парыжы.

Такое ўжо было. Пасля нападу на офіс «Charlie Hebdo» большасць гасцей гатэлю адмянілі рэзервацыі. Вяртанне ў нармальны рэжым працы для парыжскіх гатэляў цягнулася паўгода.

У сваю чаргу ў Асацыяцыі рэстаратараў кажуць пра страты ў 40 %. Фірмы, якія прапануюць паслугі кейтэрынгу, нясуць страты ў памеры 80 % ад сваіх даходаў. Гэтыя лічбы маюць вялікае значэнне для Францыі, таму што турызм складае 7 % ВУП краіны.

Прагнозы на зімнія святы, калі традыцыйна ў французскую сталіцу з’язджаецца шмат турыстаў, таксама не абнадзейваюць. Сітуацыю ўскладняе і тое, што да канца лютага 2016 года ў Францыі афіцыйна абвешчанае надзвычайнае становішча.

НМ, belsat.eu, паводле TVN24.pl, фота AP Photo/Michel Euler)

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары