Парыж: 6 тэрактаў, штурм зала Батаклан, да 200 загінулых (фота, відэа)


08:15 На гэтым мы сканчаем нашу трансляцыю[/vc_column_text][vc_column_text]7:52 Што здарылася з людзьмі на стадыёне калі адбыўся выбух побач.

7:45 Заява французскай пракуратуры: 7 з 8 тэрарыстаў падарвалі сябе.[/vc_column_text][vc_column_text]

7:00 Першыя старонкі еўрапейскіх газетаў. Суботні нумар.

У знак падтрымкі французскага народа многія вядомыя будынкі падсвятляюцца цяпер у колерах французскага сцяга.

Стадыён «Уэмблі» у Лондане

https://twitter.com/TalkLigue1/status/665341666216255488?ref_src=twsrc%5Etfw

[/vc_column_text][vc_column_text]

6:04 Паводле дадзеных парыжскіх уладаў усе, хто нападаў забітыя, паведамляюць агенцтвы са спасылкай на кіраўніка паліцыі.

5:45 Выданне Le Parisien прыводзіць дадзеныя аб загінулых у выніку нападаў у розных раёнах Парыжа:

Тэатр Батаклан: прынамсі 100 загінулых, 7 чалавек у крытычным стане

Вуліца Шарон: 19 загінулых, 13 чалавек у крытычным стане

Вуліца Біша: 14 загінулых, 10 чалавек у крытычным стане

Праспект Рэспублікі: 4 загінулых, 11 у крытычным стане

Стад дэ Франс: 4 загінулых, 11 у крытычным стане

Вуліца Бамаршэ: тры чалавекі ў крытычным стане

5:30 Агенцыя Франс-прэс перадае словы пракурора Парыжу, што хаўруснікі нападнікаў усё яшчэ могуць знаходзіцца на свабодзе.

5:15 Што адбывалася на вуліцах у віры падзеяў:

5:10 4 паліцэйскіх загінулі, 5 тэрарыстаў забітыя, 1500 вайскоўцаў знаходзяцца зараз у горадзе,

5:02 Рэпарцёр французскага радыё, які знаходзіўся ўнутры тэатру Батаклан падчас нападу, апісаў «10 жахлівых хвілін», калі людзі ў чорнай вопратцы з аўтаматамі ўвайшлі і спакойна пачалі расстрэльваць выпадковых наведвальнікаў канцэрту.

«Гэта была бойня! Людзі крычалі, лямантавалі, і ўсе ляжалі на падлозе, і гэта трывала 10 хвілін, 10 хвілін, 10 жахлівых хвілін, калі ўсе ляжалі на падлозе, закрываючы галовы».», – распавёў Жульен Пірс тэлеканалу Сі-эн-эн.

«Мы чулі столькі стрэлаў, тэрарысты былі вельмі спакойныя, вельмі сканцэнтраваныя, яны тры ці чатыры разы перазараджалі зброю і нічога не крычалі. Яны нічога не казалі – дадаў ён».

5:00 Так выглядаў штурм канцэрт-холу Батаклан.

4:56 Па дадзеных The Gurdian колькасць загінулых сягнула 158 чалавек.

4:02 Журналіст тэлеканалу Europe 1, які знаходзіўся ў тэатры Батаклан паведамляе, што тэрарысты – маладыя людзі, якія размаўлялі па-французску без акцэнту.

4:00 Цэнтр Парыжу ачэплены, але большасць бараў працуюць, там знаходзяцца людзі, абсалютна спакойныя. Армія абараняе ключавыя кропкі Парыжу, такія як сінагогі, публічныя месцы, рэдакцыі СМІ. Аднак на вуліцах спакойна, усе сілы кінутыя на пошукі тэрарыстаў.

3:55 Барак Оўбама, Пётр Парашэнка, Уладзімір Пуцін ды шэраг іншых лідараў выказалі словы падтрымкі французскаму народу. Прэзідэнту Францыі Франсуа Алянду ніхто не тэлефануе па зразумелых прычынах, лідар краіны на месцы трагедыі.

3:51 Французская мяжа сёння будзе зачыненая для ўсіх, гэта беспрэцэдэнтная акцыя. Таксама не будуць працаваць школы і універсітэты, метро ўсцяж недаступнае для большасці жыхароў гораду.

3:32 Святло Эйфэлевай Вежы згасла і ў знак салідарнасці Эмпайр Стэйт Білдынг у Нью-Ёрку асветлены ў колерах флагу Францыі.

3:31 На дадзены момант ад экстраных службаў вядома пра больш чым 100 загінулых падчас штурму канцэртнай залі Батаклан і 50 загінулых у яшчэ шасці тэрактах Парыжу.

Гарась Валатовіч, Іна Чанчавік[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў