Партыя Макрона перамагла на парламенцкіх выбарах


У першым туры выбараў у ніжнюю палату Нацыянальнага сабрання партыя прэзідэнта Эманюэля Макрона «Наперад!» атрымала 32,32 % галасоў выбарцаў, паведамляе МУС Францыі.

«Рэспубліканцы» набралі 21,56 %, а «Няскораная Францыя» 14 %. Партыя Марын Ле Пэн 13,2 %. Прахадным парог – 12,5 %.

«Наперад!» зможа атрымаць у Нацыянальным сходзе – ад 400 да 440 месцаў з 577. Напярэдадні выбараў сацыёлагі прадказвалі, што партыя прэзідэнта мае шанцы набраць ад 370 да 400 месцаў.

Выбары ў Францыі праходзяць па аднамандатнай мажарытарнай сістэме т.б. правілы падобныя да беларускіх. У другім туры кандыдату дастаткова атрымаць звычайную большасць. Агулам у французскі парламент балатаваліся 7877 кандыдатаў у дэпутаты.

Другі тур прызначаны на 18 чэрвеня.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары