Партыя БНФ абрала новага старшыню


Новым старшынёй Партыі БНФ стаў Рыгор Кастусёў. Ен быў абраны большасцю галасоў на ХVIII справаздачна-выбарным зʼездзе партыі ў Менску. 

Акрамя Кастусёва ў бюлетэнях было яшчэ 5 прозвішчаў: Ілля Дабратвор, Вольга Дамаскіна, Алесь Таўстыка, Аляксандр Страх, Васіль Астроўскі. За Кастусёва прагаласавалі 107 дэлегатаў зʼезда, за ягонага галоўнага апанента Вольгу Дамаскіну – 32 дэлегаты.

Новым старшынём Партыі БНФ абраны Рыгор Кастусёў. З'езд воплескамі і споклічам "Жыве Беларусь!" вітаў новага лідэра.

Opublikowany przez Партыя БНФ Sobota, 30 września 2017

Кастусёў зменіць на пасадзе старшыні Аляксея Янукевіча, які кіраваў БНФ з 2009 года, але паводле статуту партыі не можа быць абраны на чарговы тэрмін.

Намеснікамі новага старшыні Партыі БНФ абраныя Аляксей Янукевіч, Юры Лукашэвіч, Вадзім Саранчукоў, Зміцер Салошкін, Аляксандр Стральцоў.

Рыгор Кастусёў нарадзіўся ў 1957 годзе ў Магілеўскай вобласці. Двойчы – у 2004 і 2008 годзе – вылучаў сваю кандыдатуру ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. На прэзідэнцкіх выбарах 2006 года быў даверанай асобай Аляксандра Мілінкевіча. Удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах 2010 года, дзе, паводле ЦВК, набраў 1,97 % галасоў. З 2009 па 2017 год займаў пасаду намесніка старшыні Партыі БНФ.

ІІ, belsat.eu

 

 

Стужка навінаў