Партугальская падводная лодка «Tridente» трапіла ў сеці французскіх рыбакоў


Субмарына ўдзельнічала ў сумесных з Вялікай Брытаніяй вучэннях, піша «Die Welt».

Траўлер «Daytona» лавіў рыбу каля мысу Лізард у Ла-Машны, паведамляецца на сайце французскай марской прэфектуры Атлантыкі.

У яго сеці трапіла падводная лодка, якая ўсплыла і ўстанавіла кантакт з траўлерам. Пасля вызвалення падводная лодка накіравалася да ўзбярэжжа Францыі, дзе яе чакалі прадстаўнікі ВМС.

Траўлер – рыбалоўнае судна, якое ловіць рыбу пры дапамозе адмысловай сеткі (трала).

Trawling_Drawing_new

Фота: welt.de

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў