Парламент Венесуэлы абвясціў, што прэзідэнт Мадура «пакінуў сваю пасаду». Вярхоўны суд скасаваў гэтае рашэнне


Дэпутатам Нацыянальнага сходу Венесуэлы патрэбна спыніць працэдуру адхілення прэзідэнта Нікаласа Мадура, паколькі яна не прадугледжаная ў канстытуцыі краіны.

Такое рашэнне вынес Вярхоўны суд Венесуэлы пасля таго, як большасць дэпутатаў прызналі, што Мадура «пакінуў пост прэзідэнта ў сілу не выканання сваіх абавязкаў», паведамляе afp.com.

Заканадаўчы орган не ўправе прымаць рашэнні, якія не прадугледжаныя канстытуцыяй Краіны, гаворыцца ў заяве Вярхоўнага суда Венесуэлы.

Таксама суд пацвердзіў сваю пазіцыю, якая была выказаная ў лістападзе 2016 года, і абавязаў членаў парламента ўстрымацца ад дэкларавання «палітычнай адказнасці» дзеючага прэзідэнта.

9 студзеня спікер парламента Хуліа Борхес выступіў з заявай, што дэпутаты прызналі бяздзейнасць прэзідэнта ў барацьбе з крызісам.

Чытайце на belsat.eu

У снежні 2015 года апазіцыя выйграла Парламенцкія выбары. З тых часоў парламент прадпрымае крокі для адстаўкі Нікаласа Мадура. У прыватнасці, быў распачаты збор подпісаў для рэферэндуму пра адстаўку дзеючага кіраўніка краіны. Але суд спыніў i гэтую працэдуру.

У выпадку адстаўкі Мадура новыя выбары прэзідэнта могуць быць прызначаныя пасля 10 студзеня. У адваротным выпадку абавязкі кіраўніка дзяржавы пяройдуць да віцэ-прэзідэнта.

У Венесуэле некалькі гадоў працягваецца эканамічны крызіс, які прывёў ды недахопу прадуктаў харчавання і тавараў першай неабходнасці.

ВД, afp.com

Стужка навінаў