Парламент Турцыі падтрымаў увядзенне надзвычайнага стану


Ініцыятыву Рэджэпа Эрдагана падтрымалі 346 парламентарыяў. Супраць выказаліся 145.

Дэпутаты меджлісу падтрымалі прапанову прэзідэнта краіны Рэджепа Эрдагана ўвесці на тэрыторыі Турцыі рэжым надзвычайнага становішча тэрмінам на тры месяцы. «За» прагаласавалі 346 парламентарыяў, «супраць» – 145.

З прапановай аб увядзенні рэжыму надзвычайнага становішча ў Турцыі прэзідэнт краіны выступіў напярэдадні вечарам.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў