Прэзідэнт Украіны падзякаваў украінцам за ўдзел у выбарах. Блок Парашэнка выйграў


Блок прэзідэнта Пятра Парашэнка выйграў датэрміновыя выбары ва Украіне, набраўшы 23 % галасоў – вынікае з першых вынікаў экзіт-полу.

Другое месца з 21 % галасоў заняў Народны Фронт прэм’ер-міністра Арсенія Яцанюка.
На трэцім месцы партыя «Самадапамога», якая атрымала 12,5 % галасоў выбаршчыкаў.

У Вярхоўную Раду таксама ўваходзіць Апазіцыйны блок (7,6 %) Радыкальная партыя Ляшко (6,4%), Партыя «Свабода» атрымала 6,3 %.
У новы парламент патрапіла таксама партыя Юліі Цімашэнкі «Батькiвщина», якая атрымала 5,6 % галасоў, перавысіўшы пяціпрацэнтны выбарчы парог.

Афіцыйныя вынікі выбараў будуць абвешчаныя праз два дні.

Першыя вынікі экзітполаў на выбарах у Вярхоўную Раду.

21:45

Плюсы і мінусы таго, што не галасаваў Данбас

Украінскі журналіст «Польскага радыё» Анатоль Зімін: «З мінусаў тое, што не ўсе грамадзяне Украіны змаглі ўзяць удзел у галасаванні. На Данбасе не ўсе падтрымліваюць сепаратыстаў, тэрарыстаў, вядома, што вялікі адсотак хацеў прагаласаваць. Мы ведаем, што яны прагаласавалі, нягледзячы на папярэджанні тэрарыстаў фізічнай расправай. Але плюс вынікае з вынікаў выбараў. Крым не ўдзельнічае ў выбарах, Данбас часткова і мы бачым зусім новы расклад у парламенце».

21:40

Карэспандэнт «Белсату» з Марыўпаля Аляксандр Баразенка«Меркавалася, што баевікі паспрабуюць учыніць шэраг правакацыя на выбарчых участках, як і не выключаўся штурм гораду. Аднак улады своечасова адрэагавалі на гэтую інфармацыю, узмацнілі меры бяспекі на выбарчых участках ды блокпасты. Вайскоўцы ў зоне АТА перш за ўсё засяроджваюцца на выкананні сваіх абавязкаў. Таму асаблівую ўвагу яны сёння надзялялі абароне.

21:31

Алскандр Класкоўскі ў эфіры «Белсату»: Ва Украіне людзей перагрузілі, перакармілі рыторыкаю. Шмат было папулізму, але япер выбары скончацца і далей трэба рабіць рэформы, прымаць непапулярныя рашэнні. І наколькі на вышыні у гэтым выпадку апынецца новая Рада – гэта пытанне.

Глядзіце он-лайн выданне «Аб’ектыву».

21:20

Палітолаг Рыгор Астапеня ў студыі «Белсату»: «Парашэнка мусіць трымацца Яцэнюка, таму што прэм’ер мае найлепшыя дачыненні з Захадам. Ён вельмі паважаны ў фінансавых інстытуцыях захаду. Парашэнка будзе вымушаны рабіць кааліцыю менавіта з ім».

21:14

Нізкая яўка на выбарах ва Украіне – нечаканасць ці заканамернасць?

«Сённяшнія выбары гэта стандарт. Ва ўсіх дэмакратычных краінах яўка заўсёды нізкая. Хутчэй яўка на прэзідэнцкіх выбарах былі чымсьці асаблівым. Неспадзяванка таксама, што 4 месца паводле экзіт-полаў займае радыкальная партыя Алега Ляшка. Важны момант у тым, што адбылася пэўная змена ў настроях грамадства. Напрыклад, партыя «Самопомич», якая не мае вялізарных грошаў і структураў, але мае новыя твары, паказала нашмат лепшы вынік, чым радыкальная партыя Ляшка, якая мела велізарныя грошы», – адзначыў Рыгор Астапеня.

21:05

«Украінская ЦВК пацвердзіла, што яўка выбарцаў склала больш за 40 %. Першыя вынікі экзіт-полаў нечаканыя. Прапрэзідэнцкі блок лідыруе, аднак найбліжшы канкурэнт «Народны Фронт» прэм’ер-міністра Яцэнюка ўсяго на 2 % набірае менш галасоў. Паводле экзіт-полаў, у новы парламент праходзяць 7 партыяў. Актыўнасць выбарцаў у параўнанні з прэзідэнцкімі выбарамі значна ніжэй. Людзі расчараваныя дзеяннямі прэзідэнта, але ўсё роўна спадзяюцца на змены», – паведаміла карэспандэнт «Белсату» Алена Літвінава з Кіеву.

Сёння некаторыя палітыкі называюць развал СССР «адною з найбольшых геапалітычных катастрофаў мінулага стагоддзя». На фоне крызісу камуністычнай ідэалогіі ды гаспадаркі «саюзныя рэспублікі» перажылі нацыянальнае адраджэнне. Адною з іх была Украіна. Дзе пункт адліку незалежнасці аднае з найбольшых дзяржаваў Еўропы?

МЯ, МЛ, ДР, КР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары