Парламенцкая карусель ва Украіне


Паўпустыя выбарчыя ўчасткі ў Краматорску, галасаванне пад стрэлы ў Данецку, інсталяцыя «ПТН ПНХ» ля офісу Радыкальнай партыі Алега Ляшка.

Паводле стану на 16:00 кіеўскага часу за новы склад Вярхоўнай Рады Украіны прагаласавалі прыблізна 40% выбарцаў.

[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

Цягам дня ўкраінскія і замежныя назіральнікі зафіксавалі некалькі спробаў сфальсіфікаваць вынікі плебісцыту ў Запарожжы і Кіраваградзе. А ў Данецку ледзь не забілі мужчыну, які хацеў прыняць удзел у галасаванні. 

Украінскія СМІ паведамляюць і пра спробы подкупу выбарцаў, аўтобусы з цітушкамі ды напады на кандыдатаў у дэпутаты.  

 

Больш за палову выбарчых участкаў у Данецкай і Луганская вобласцях зачынілі. Прадстаўнікі самаабвешчаных рэспублікаў не пагадзіліся правесці выбараў у Вярхоўную Раду Украіны на захопленай імі тэрыторыях.

 Кремлевская демократия в исполнении ЛНР. pic.twitter.com/7zu5bMK9CC

Тым часам ля выбарчага штабу Радыкальнай партыі Алега Ляшка паставілі правакацыйную інсталяцыю і «ўжо наліваюць», – піша ў сваім «Twitter’ы» вядомы беларускі журналіст Павал Шарамет.

Паводле сацыёлагаў, партыя Алега Ляшка можа заняць на гэтых выбарах другое месца пасля Блоку Пятра Парашэнкі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў