ПАРЕ: Беларусі трэба палепшыць падлік галасоў і правілы для назіральнікаў


Місія назіральнікаў ПАРЕ дала ацэнку выбарам у Беларусі.

Даклад кіраўніка місіі назіральнікаў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Рэха Дэнэміча апублікаваны на старонцы ПАРЕ.

«Беларусі яшчэ трэба будзе прайсці значны шлях выканання сваіх абавязацельстваў па правядзенні выбараў», – да такой высновы прыйшла міжнародная назіральная місія.

У яе акрамя прадстаўнікоў ПАРЕ ўвайшлі назіральнікі ад Парламенцкай асамблеі АБСЕ і Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека.

У дакуменце гаворыцца, што для павышэння даверу да выбараў у Беларусі, трэба значна палепшыць працэдуру падліку галасоў і правілы працы назіральнікаў на выбарчых участках.

Дэнэміч адзначае, што значная частка вышэйшых службовых асобаў з выкарыстаннем адміністратыўнага рэсурсу і рэсурсаў грамадскіх арганізацыяў праводзіла агітацыю за дзеючага прэзідэнта.

НМ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў